Ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы 140-гадовы юбілей Якуба Коласа быў адзначаны даволі шырока – з рознымі ўзростамі і катэгорыямі чытачоў. 3 лістапада з дарослымі тут прайшлі “Коласаўскія чытанні”, мерапрыемства наведалі нават работнікі Уселюбскага сельскага Савета ў поўным складзе на чале з яго старшынёй. На мерапрыемстве ўслых чыталіся ўрыўкі з “Новай зямлі”, “Дрыгвы”, “Казак жыцця”, а таксама асобныя вершы.
А для дзяцей бібліятэкар правяла літаратурны ўрок “Ад роднае зямлі”, падчас якога адбыўся конкурс чытання вершаў са зборніка “Родныя вобразы”.