/ 18 ноября, 2022

17 лістапада да Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гутарка-дыялог “Курэнне – смерць, а тытунь – яд”.  Бібліятэкар расказала прысутным аб тым, што курэнне з’яўляецца самай распаўсюджанай з усіх шкодных звычак сярод насельніцтва. Падлеткам нагадалі аб страшных наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і акружаючым.  Затым дзеці выказалі сваё меркаванне наконт таго, чаму чалавек павінен адмовіцца ад курэння. У дапамогу мерапрыемству была падрыхтавана тэматычная паліца “Курэнне ўжо не модна“.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий