/ 18 ноября, 2022

17 лістапада бібліобус Навагрудскай раённай бібліятэкі па запрашэнню філіяла ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» ў аграгарадку Брольнікі наведаў установу і пажылых грамадзян і інвалідаў, якія ў ёй пражываюць. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “І родны край адкрые таямніцы” з аглядам літаратуры пра гісторыю і славутасці Навагрудчыны ў Год гістарычнай памяці. Таксама былі прапанаваныя кнігі і часопісы на любы густ, якія з задавальненнем узялі чытаць.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий