/ 22 ноября, 2022

Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна запрашае прыняць удзел у анлайн-конкурсе чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прымеркаваным да дня нараджэння Максіма Багдановіча. Конкурс будзе праводзіцца 1–20 снежня 2022 г. у рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю».

Партнёрамі конкурсу выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача, Канал “Культура” Беларускага радыё, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Творчасць Максіма Багдановіча ўваходзіць у агульнаадукацыйную праграму навучання, таму ўдзел у конкурсе будзе карысны як для выкладчыкаў, так і для навучэнцаў для пашырэння і сістэматызацыі ведаў па беларускай літаратуры.

Умовы конкурса тут: https://novcrb.nov-centr.of.by/wp-content/uploads/2022/11/sndt399f.pdf

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий