/ 18 ноября, 2022

18 лістапада ў Харосіцкім Доме культуры праходзіў урачысты сход працаўнікоў СВК “Нягневічы”, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Да гэтай урачыстасці Харосіцкая сельская падрыхтавала выставу “Край працавітых людзей”. На маляўнічай выставе былі прадстаўлены матэрыялы аб гісторыі калгаса з пачатку яго заснавання і да нашых дзён, пра знакамітых калгаснікаў якія сваёй працай унеслі значны ўклад у развіццё гаспадаркі, пра цяперашніх перадавікоў вытворчасці. Вялікую цікавасць выклікаў альбом “Сяло маё роднае”, які аформіла былы бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі Емельянчык В. І.  У ім апісваюцца падзеі і дасягненні калгаснікаў у 1970-1980 гадах.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий