/ 1 декабря, 2022

1 снежня, да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка з дзецьмі старэйшага школьнага ўзросту правяла  пазнавальны занятак “Разам супраць СНІДу”. Бібліятэкар разам з падлеткамі размаўлялі пра тое што такое ВІЧ, ВІЧ-інфекцыя, СНІД, аб магчымых шляхах перадачы ВІЧ і спосабах прафілактыкі.  Даведаліся, што сімвалам руху па папярэджанні СНІДу з’яўляецца чырвоная стужачка, прышпіленая  да адзення. У гульнявой форме замацавалі атрыманыя веды, адказалі на пытанні віктарыны. Мерапрыемства суправаджалася тэматычнай выставай  «СПИД: опасно не знать».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий