10 снежня вучні 6 класа сярэдняй школы №3 г. Навагрудка пазнаёміліся з кніжнай выставай і аглядам літаратуры “Трагедыя народа без права на забыццё”, прысвечанымі Міжнароднаму дню памяці ахвяр генацыда. Бібліятэкары прадставілі дакументальныя і мастацкія выданні, якія адлюстроўваюць тэму генацыду беларускага народу ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Аповед вёўся таксама пра навагрудскую старонку ў гісторыі генацыда беларускага народа.
Дзеці наведалі таксама творчую выставу малюнкаў “У прасторы і часе” мастака-аматара Уладзіміра Іванавіча Качурка, якая стала своеасаблівым працягам гаворкі і мастацкімі сродкамі паказала мірнае жыццё Беларусі і Навагрудка.