/ 15 февраля, 2023

Літаратурны марафон памяці “Афганистан. Память сильнее времени” быў прысвечаны  Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага. Студэнтам Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа былі прадэманстраваны відэаматэрыялы з гісторыі Афганскай вайны. З цікавасцю была ўспрынята гістарычная спраўка аб краіне і храналогіі ваенных  падзей. Была аддадзена даніна павагі ўсім  салдатам і афіцэрам, якім выпала  ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у Афганістане. Таксама ўспаміналі землякоў, якія загінулі  пры выкананні воінскага абавязку. Асобнае месца занялі старонкі відэапрэзентацыі, прысвечанай іх памяці. Хвілінай маўчання ўшанавалі тых, хто загінуў на той вайне. Кнігі Мікалая Чэргінца, Андрэя Федарэнкі, Юрыя Караткова, Аляксандра Тамонікава і іншых аўтараў  сталі старонкамі яшчэ адной відэапрэзентацыі.  Падзеі кніг  гэтых пісьменнікаў адбываюцца ў час вядзення актыўных баявых дзеянняў у Афганістане. Выстава прадставіла дакументальную і мастацкую літаратуру, альбомы аб  мемарыялах і помніках, якія назаўсёды ўвекавечылі памяць воінаў- інтэрнацыяналістаў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий