21 лютага Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла інтэлектуальны марафон “Мова – душа народа”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, прадставілі шэраг цікавых фактаў пра нашу родную мову і парэкамендавалі творы беларускай літаратуры.
Юнакі і дзяўчаты выканалі заданне “Вясёлы беларускі алфавіт”, у выніку якога атрымалася сапраўдная беларуская азбука, адшукалі першапачатковы сэнс прыказак у інтэрактыўнай гульні “Загадкі роднай мовы”, пападарожнічалі па “Моўным каляндары”, адгадалі незвычайныя беларускія словы ў медыя-заданні “Родная мова у малюнках”. Напрыканцы кожны выбраў упадабаны эпіграфаў пра беларускую мову з падабранай літаратурнай калекцыі.