22 лютага, з нагоды Дня роднай мовы, бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Дома культуры правялі віктарыну-гульню «Таямніцы беларускіх слоў». Прысутныя прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах на веданне роднай мовы. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, перакладалі з беларускай мовы на рускую, складалі з разрозненых фраз беларускія прымаўкі, шукалі ў прапанаваных сказах лічэбнікі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з краязнаўчым даведнікам «Нягневіцкія дыялекты», які падрыхтавала бібліятэка. На выставе «Новыя дзіцячыя беларускія кнігі» былі прадстаўлены кнігі, якія бібліятэка атрымала ў апошні час.