У конкурснай праграме «Служу Айчыне», якая прайшла ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы 23 лютага, прынялі ўдзел дзве каманды. Барацьба за перамогу ішла на працягу ўсёй гульні. Неабходна было адказаць на пытанні віктарыны «Самы кемлівы», скласці словы з раскіданых літар у конкурсе «Шыфравальшчык». Атрымаўшы спіс прозвішчаў на лістках паперы, дзеці павінны былі выбраць вядомых рускіх палкаводцаў, з чым выдатна справіліся абедзве каманды. Таксама прысутныя ўспаміналі прыказкі і прымаўкі аб сіле, волі і кемлівасці, песні аб вайне. Цікавым атрымаўся конкурс чытальнікаў вершаў ваеннай тэматыкі, дзе трэба было з пэўнай інтанацыяй прачытаць верш. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі зорачкі. Шмат кніг з кніжнай выставы «Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць» знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.