23 лютага ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні пад назвай «Самы лепшы тата», якія былі прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны. У гэты дзень услых чыталі вершы, прысвечаныя святу. Дзеці ўважліва слухалі вершы аб сапраўдных мужчынах, расказвалі аб сваіх татах, аб іх захапленнях. Атрымалася шчырая і цікавая размова.