/ 27 февраля, 2023

Шырокую Масленіцу адсвяткавалі ў Навагрудку 26 лютага. Навагрудская раённая біблітэка запрасіла навагрудчан на бібліяінтэрактыўную пляцоўку «Как на масленной неделе». Бібліятэкары частавалі румянымі блінамі, духмяным чаем з варэннем, ладзілі для дарослых і дзяцей настольныя забаўляльныя гульні, расказвалі пра вясеннія лялькі-абярэгі і пра сімвал Масленіцы – Сонейка.

Патрэніраваць свой розум і лагічнае мысленне можна было ў гульні-настолцы “Масленічнае судоку”. Дзецям з задавальненнем гулялі ў “Апошнія гонкі снегавікоў”. На бібліятэчнай пляцоўцы было весела, цікава і смачна!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий