/ 10 февраля, 2023

8 лютага ў міні-галерэю “Імгненне” Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Яны прынялі ўдзел у творчай студыі “Зімовы настрой Віктара Залаціліна”. Юнакоў і дзяўчат чакала знаёмства з біяграфіяй і работамі мастака, падарожжа па віртуальнай галерэі інфармацыйнага рэсурса бібліятэкі “Навагрудак у выяўленчым мастацтве”, кніжныя рэкамендацыі пра мастакоў і іх альбомы,  тэст “Жывапіс беларускіх мастакоў: карціны і іх аўтары”. Сапраўдная творчая атмасфера захапіла ўсіх падчас задання “12 месяцаў”, дзе кожны ствараў імправізаваную карціну-пейзаж.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий