/ 22 февраля, 2023

22 лютага  навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Мова – душа народа”. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю з’яўлення Міжнароднага дня роднай мовы, прапанавалі цікавыя кнігі пра мовазнаўства, прадставілі беларускамоўныя слоўнікі рознай тэматыкі, пазнаёмілі прысутных з цікаўнымі фактамі пра мову. Інтэрактыўную частку марафона склалі заданні: “Вясёлы беларускі алфавіт” на  складанне беларускай азбукі, “Моўны каляндар” на веданне прыказак і прымавак, медыя-заданне “Родная мова у малюнках”. Напрыканцы кожны выбраў упадабаны эпіграфаў пра беларускую мову з падабранай літаратурнай калекцыі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий