17 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-паэтычная праграма «Адзін народ, адзіная Радзіма», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар расказала аб гісторыі гэтага свята, аб гераічных старонках гісторыі нашай рэспублікі, аб знакамітых беларусах, аб традыцыях, сімвалах і славутасцях Беларусі. Гучалі прыгожыя вершы беларускіх паэтаў.
Цікавыя факты пра нашу краіну адкрылі інтэрактыўныя заданні: «Літаратурная лесвіца», гістарычны віраж «Артэфакты», бліц-віктарына «Колеры прыроды», ланцужок прыказак «Моўны скарб беларусаў» і інш.