18 верасня для чытачоў аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі правяла літаратурны агляд «Адзінства – наша моц і сіла!». Бібліятэкар праз кніжную палітру прадэманстравала гістарычнае, генетычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае адзінства беларусаў. Асобны акцэнт быў зроблены на яднаючых нашу краіну дзяржаўных, прыродных, этнаграфічных сімвалах.