/ 18 сентября, 2024

18 верасня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў гістарычны ўрок “Разам назаўсёды”, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Бібліятэкар расказала пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся на беларускіх землях з 1921 па 1939 год і чаму 17 верасня стала знакавай датай для нашай дзяржавы. Пазнаёміла з артыкуламі з часопіса “Беларуская думка” у якіх адлюстраваны падзеі, якія адбывалісь у тыя далёкія гады. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўспамінамі пра тое, што ім распавядалі бацькі,  як ім жылося пад польскай акупацыяй.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий