21 верасня ў Ладзеніцкім Доме культуры прайшло мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі «С заботой о безопасности малой Родины», якую арганізуе і праводзіць МНС. Супрацоўнікі МНС г. Навагрудка прадставілі сваю праграму па прафілактыцы папярэджання пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей. Ладзеніцкая сельская бібліятэка таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве і прапанавала бібліятэчную пляцоўку “Азбука бяспекі”. Для прысутных бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу з аднайменнай назвай, віктарыну з дапамогай якой нагадала прысутным нумары тэлефонаў экстранных службаў, як правільна абыходзіцца з электрапрыборамі і іншымі небяспечнымі прадметамі побыту, што варта рабіць у выпадку ўзнікнення пажару, акрамя таго прысутныя адгадвалі загадкі, малявалі, удзельнічалі ў конкурсах. Усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны тэматычныя буклеты з карыснай інфармацыяй ад МНС.