/ 26 сентября, 2024

25 верасня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла краязнаўчую панараму “Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі”. З дапамогай аднайменнай кнігі Алеся Карлюкевіча навучэнцы другога курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі адправіліся ў пазнавальнае падарожжа па старажытным Навагрудскім краі. Бібліятэкары прадставілі выдатнае краязнаўчае выданне, пад адной вокладкай якога чытача чакаюць сустрэчы з класікамі і сучаснікамі, якія плённа працуюць у прыгожым пісьменстве. У кнізе “Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі” вядзецца аповед пра сто трынаццаць асоб, якія жылі на Навагрудчыне ці мелі дачыненне да яе ў прасцягу сямі стагоддзяў. Больш падрабязны акцэнт быў зроблены на жыцці і творчасці Адама Міцкевіча, Яўхіма Храптовіча, Яна Чачота, Язэпа Драздовіча, Валянціна Таўлая, Ніны Тарас, Гаўрыіла Шутэнкі. Падчас мерапрыемства гучалі прыгожыя вершы пра Навагрудак. Юнакі і дзяўчаты выканалі літаратурнае заданне “Творы Адама”, дзе вызначылі сярод іншых творы А.Міцкевіча. Выдатна справіліся навучэнцы з гульнёй-загадкай “Літаратурныя партрэты”, дзе было расшыфравана ключавое слова.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий