У бібліятэках Навагрудчыны прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей. 1 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка арганізавала літаратурна-пазітыўны ваяж «У гармоніі з узростам». Бібліятэкары павіншавалі са святам чытачоў, падзякавалі ім за мудрасць, плённую працу і ўручылі паштоўкі. Гучалі прыгожыя вершы, актуальныя кніжныя рэкамендацыі, цікавыя факты пра неардынарных асоб культуры і навукі. Весела і пазытыўна прайшлі інтэрактыўныя заданні, кулінарныя гульні і кінавіктарыны. Вера Якаўлеўна Кірко прадэманстравала цудоўную калекцыю плеценых сумак, якія яна стварае ўласнымі рукамі. Цёплыя ўспаміны, душэўныя песні, абмеркаванне літаратуры – усё гэта мела месца за агульным сталом.