21 кастрычніка Беларусь адзначала Дзень бацькі. Гэты дзень завяршае Тыдзень бацькоўскай любові, распачаты 14 кастрычніка ў Дзень маці.
Да гэтага свята ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы 20 кастрычніка шумна і весела прайшла віктарына з элементамі квэста “Папин день календаря!”. Адказы на пытанні, жартоўныя і складаныя, былі аформлены як святочныя паштоўкі для бацькі і схаваныя ў кнігах і часопісах, на кніжных паліцах і пад абрусамі на сталах, на паліцы з дзіцячымі падзелкамі і гульнямі, і нават за вазонамі з пакаёвымі кветкамі. Радасць, калі чарговая падказка была на руках, не мела граніц. І як вынік – усе пытанні мелі правільныя адказы.
У Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас па вырабу падарункаў да Дня бацькі “Мой тата – мой гонар”. Выкарыстоўваючы паперу, алоўкі і прыродны матэрыял дзеці з дапамогай бібліятэкара рабілі віншавальныя паштоўкі для бацькі