10 лістапада, з нагоды Міжнароднага дня энергазберажэння, у Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок беражлівасці “Беражы сваю планету”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала што энергія сёння – гэта стратэгічны рэсурс, і яе рацыянальнае выкарыстанне важна для дзяржавы і для кожнага грамадзяніна. Гаворка ішла пра тое, што неабходна беражліва ставіцца да спажывання вады, цяпла, электраэнергіі. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Зберажом энергію – зберажом планету”.