24 лістапада Харосіцкая сельская бібліятэка правяла кветкавы калейдаскоп “Пакаёвыя расліны ў жыцці чалавека”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення пакаёвых раслін у жыцці чалавека. Расказала пра разнастайны свет пакаёвых раслін, як яны ўплываюць на здароўе чалавека, радуюць сваёй прыгажосцю і супакойваюць у цяжкія хвіліны жыцця. У Харосіцкай сельскай бібліятэцы расце больш за дваццаць відаў пакаёвых кветак. Бібліятэкар падзялілася сакрэтамі іх догляду. Дапоўніла мерапрыемства выстава-аазіс “Мир комнатных растений. Забота для души”.