/ 3 декабря, 2024

3 снежня, з нагоды Міжнароднага дня інвалідаў, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў час развагі “Гісторыі моцных духам”. Бібліятэкар расказала дзецям аб тым, што побач з намі ёсць асаблівыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, якія маюць патрэбу ў павышанай увазе і дапамозе. Прысутныя пазнаёміліся з фактамі з жыцця людзей з няпростым лёсам, якія сталі легендамі для наступных пакаленняў, людзьмі, на якіх трэба раўняцца. Гутарка ішла пра Аляксея Талая, Анатолія Галушка, Ніка Вуйчыча. На мерапрыемства быў запрошаны святар Свята-Ільінскай царквы протаіерэй Аляксандр, які ўцягнуў дзяцей у жывую цікавую дыскусію, падчас якой былі закрануты разнастайныя пытанні: чаму стаўленне да інвалідаў – гэта паказчык маральнага здароўя грамадства, чаму Гасподзь зрабіў так, што мы часта бачым людзей з фізічнымі праблемамі, чаму гэта нас вучыць. Былі прыведзены прыклады жыцця вялікіх святых, якія мелі цяжкія фізічныя хваробы. Школьнікі вельмі парадавалі сваёй гатоўнасцю да зносін і дасведчанасцю ў многіх праваслаўных пытаннях. А кнігі з кніжнай выставы “Міласэрнасць на кніжнай паліцы” зацікавілі многіх дзяцей.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий