8 снежня ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна памяці “Холадам і голадам”, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду. У час мерапрыемства бібліятэкар расказала пра зверствы фашыстаў, пра лагеры смерці на тэрыторыі Беларусі, пра спаленые вёскі, пра тое, як ні ў чым не павінныя людзі сталі ахвярамі злачынстваў. Пазнаёміла з матэрыяламі выставы-экспазіцыі “Памяць і боль беларускай зямлі”. Дзеці ўслых зачытвалі ўрыўкі з кнігі Писаренко В. П. “Украденое детство: Великая Отечественная война глазами детей”. Паглядзелі мастацка-публіцыстычны фільм з цыклу “Геноид. Без права на жизнь” аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых у дачыненні да мірных грамадзян у перыяд акупацыі тэрыторыі Беларусі. Праект заснаваны на матэрыялах крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.