/ 11 декабря, 2024

10 снежня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў прававы час “Хуліганства, як асобны від злачыннасці”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі супрацоўнікі Любчанскай сярэдняй школы. Размова ішла пра віды юрыдычнай адказнасці за хуліганства, разбіралі розныя сітуацыі, у якіх вызначалі віды юрыдычнай адказнасці і з якога ўзросту яны наступаюць. Таксама асвятляліся пытанні аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за дробнае хуліганства, пашкоджанне маёмасці, нанясенне цялесных пашкоджанняў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з тэматычнай выставай ”Прававы лікбез”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий