17 снежня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурны кіна-лекторый “Кино – это запечатленная вечность”, прысвечаны 100-годдзю беларускага кінематографа. Бібліятэкар прапанавала навучэнцам другога курса Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа прэзентацыю-аповед “Кароткі экскурс у гісторыю беларускага кіно”. Асаблівы акцэнт быў зроблены на творах беларускіх аўтараў, якія былі экранізаваны. У гульнявой форме праз інтэрактыўны фармат быў прадстаўлены “Топ-10 самых касавых беларускіх фільмаў”. Дарэчы, самым касавым фільмам у гісторыі беларускага кінематографа з’яўляецца кінастужка Валерыя Рыбарава «Мяне завуць Арлекіна», а народная карціна «Белыя росы» знаходзіцца на другім месцы. Гэты факт па-сапраўднаму здзівіў юнакоў і дзяўчат. Праверыць свае веды і адкрыць для сябе цікавыя факты дазволіла «Кінавіктарына».
Напрыканцы навучэнцы атрымалі запрашэнне да чытання гістарынага раману Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», а таксама да прагляду новай экранізацыі кнігі, якая зараз дэманструецца ў кінатэатрах краіны.