/ 19 декабря, 2024

Якое свята  можа быць больш хвалюючым і доўгачаканым, чым Новы год? І падрыхтавацца да яго патрэбна загаддзя. Бо святочны настрой з’яўлецца толькі падчас упрыгожвання ялінкі. А без святочнага настрою якое ж можа быць святкаванне?  І каб навагодняя ялінка ззяла і зіхацела як ніколі, ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы 19 снежня прайшлі творчыя майстэрні “Сняжынкі для ялінкі”. Пяцікласснікі, якія з’яўляліся ўдзельнікамі мерапрыемства, актыўна і весела працавалі над стварэннем сняжынак.  Дзецям прананавана на выбар было некалькі матэрыялаў, але ў якасці асноўнага матэрыялу для творчасці быў выбраны сінельны дрот, з якім дзеці працавалі ўпершыню. Спачатку бібліятэкар звярнула ўвагу на тэхніку бяспекі пры рабоце з нажніцамі і дротам, а затым паступова, крок за крокам, паказвала навучэнцам працэсс стварэння такіх разнастайных і вельмі прыгожых сняжынак, што нагадвалі зоркі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий