/ 20 декабря, 2024

“І доктар, і паэт” – пад такой назвай у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў юбілейны дыліжанс, прымеркаваны да 70-годдзя М.Д.Ханевіча – уражэнца вёскі Купіск. Мерапрыемства пачалося аповедам бібліятэкара пра жыццёвы шлях гэтага выдатнага чалавека, які з’яўляецца доктарам медыцынскіх навук, прафесарам. Акрамя гэтага М.Д.Ханевіч піша вершы, ён аўтар паэтычных зборнікаў “Па хвалі маёй памяці” і “Добры дзень і бывай”. Гутарка суправаджалася чытаннем вершаў, дзе прысутныя стараліся спасцігнуць таямніцы душы лірычнага героя. Таксама ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з драматургічным зборнікам п’ес “Не зусім прыдуманыя гісторыі”. Вось такі цудоўны і таленавіты наш зямляк, якім мы спаўна ганарымся.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий