Навагоднія канікулы — лепшы час для вясёлага падарожжа па зімовых казках. 3 студзеня дзеці са школьнага аздараўленчага лагера сталі ўдзельнікамі гульнявой слайд-віктарыны “Зімовыя казкі”. Падзяліўшыся на дзве каманды “Румяные щёчки” і “Снежинки”, удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі любімыя казкі, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах: “Загадкі Зімушкі-Зімы”, “Адгадай казку па ілюстрацыі”, “Чароўныя словы”. Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай. Дзеці пры выкананні заданняў праявілі спрыт і кемлівасць. Падарожжа ў казку скончылася, але казка заўсёды застаецца з чытачом, варта толькі ўзяць кніжку ў бібліятэцы, адкрыць яе і прачытаць.