21 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка пачала марафон памяці “Халакост: знішчэнне, супраціўленне, выратаванне», прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Удзельнікамі першага марафона сталі навучэнцы першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Пра варварскія злачынствы фашыстаў супраць яўрэйскага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны паведаміла агляд-прэзентацыя “Халакост. Факты, лічбы і шмат болю”. Асобная старонка марафона “Памяці ўсіх ахвяр Халакоста” была прысвечана помнікам ахвяр Халакосту ў Беларусі і ў свеце. Тэма Халакосту была прадстаўлена праз выставу-экспазіцыю гісторыка-дакументальнай і мастацкай літаратуры. Напрыканцы ўдзельнікі марафона калектыўна прачыталі кранальны верш-прысвячэнне ахвярам Халакосту.
22 студзеня ўдзел у марафоне памяці “Халакост: знішчэнне, супраціўленне, выратаванне» прынялі навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.
22 студзеня ўдзел у марафоне памяці “Халакост: знішчэнне, супраціўленне, выратаванне» прынялі навучэнцы першага курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі.