/ 27 января, 2025

27 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка зладзіла агляд літаратуры “Непакораныя: галасы Халакосту” для атрымальнікаў сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага раёна. Мерапрыемства  прымеркавана да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту. Трагедыя Халакосту – гэта вечная, страшная памяць для ўсіх нас аб наступствах антысемітызму, дыскрымінацыі і нянавісці. Тэма была раскрыта праз  гісторыка-дакуметальную і мастацкую літаратуру, відэа- і фотаматэрыялы, праз фактычную інфармацыю і паэтычнае слова.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий