5 лютага ў Навагрудскую раённую бібліятэку на арт-панараму “Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага”, прысвечаную 215-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Івана Хруцкага, завіталі навучэнцы трэцяга курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкар прадставіла прэзентацыю-аповед пра жыццё і дзейнасць майстара нацюрморта, партрэта і пейзажа. Юнакі і дзяўчаты прайшлі тэст “Жывапіс беларускіх мастакоў: карціны і іх аўтары” і выканалі інтэрактыўнае заданне “Каляровае кола”.
Хруцкага называюць жывапісцам кветак і пладоў, у жанры «нацюрморт» у 19 стагоддзі яму не было роўных. Навучэнцы паспрабавалі сябе ў мастацтве складання “жывога нацюрморта” з прапанаваных прадметаў.
Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай экспазіцыі, дзе былі прадстаўленыя альбомы, даведачныя выданні, кнігі па мастацтву, а таксама сучасны беларускі часопіс “Мастацтва” і іншыя перыядычныя выданні.