/ 7 февраля, 2025

8 лютага наша краіна адзначыць Дзень юнага героя-антыфашыста. Маленькія героі вялікай і страшнай вайны. Яны змагаліся побач са старэйшымі – бацькамі і  братамі. Іх рана пасталелае дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што і ўявіць цяжка. Многія з іх загінулі — ад варожых куль альбо ў засценках. Няхай жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але памяць аб іх працягвае жыць.  А для таго, каб  і ў далейшым аганёк памяці  не згас, ва Уселюбскай сельскай  бібліятэцы 7 лютага  прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай “Маленькія героі вялікай вайны”. На мерапрыемства  былі запрошаны вучні  Уселюбскай СШ.  Навучэнцы 2 і 3  класаў з цікавасцю слухалі біліятэкара.  Ім вельмі цяжка было ўявіць, што іх аднагодкі былі здольныя на такія недзіцячыя подзвігі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся таксама з літаратурай па дадзенай тэматыцы. У ходзе  мерапрыемства  бібліятэкар звярнула ўвагу падрастаючага пакалення на тое, што такія жудасныя імгненні не павінны паўтарыцца ў будучым, і ўсе дзеці былі згодны з гэтым сцвярджэннем.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий