/ 12 февраля, 2025

11 лютага Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную гадзіну “Мудрасць слова і жыцця”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі. З жыццёвым і творчым лёсам пісьменніка бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Творы аўтара і літаратурна-крытычныя артыкулы былі прадстаўленыя на кніжнай экспазіцыі “Народны юбіляр Іван Навуменка”. Далучыцца да творчай спадчыны Івана Якаўлевіча дапамаглі інтэрактыўныя заданні: “Узнаві лагічны ланцужок”, “Біяграфічная крыжаванка” і “Літаратурны партрэт”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий