/ 13 февраля, 2025

13 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў гісторыка-літаратурны экскурс «Афганистан… дни, ушедшие в вечность», прымеркаваны да 36-й гадавіны вываду Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана. Падчас мерапрыемства навучэнцы другога курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа даведаліся аб прычынах уводу савецкіх войскаў і ходзе баявых дзеянняў у Афганістане, аб нашых земляках, якія гераічна загінулі там. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена выстаўка мастацкай і дакументальна-публіцыстычнай літаратуры, ілюстраваныя альбомы і газетныя артыкулы, паказаны кадры дакументальнай хронікі. Важнае месца ў экспазіцыі займалі кнігі беларускага пісьменніка, удзельніка баявых дзеянняў у Аўганістане Мікалая Чаргінца.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий