/ 19 февраля, 2025

18 лютага ў Навагрудскай раённай бiблiятэцы адбылася творчая сустрэча  з цудоўнай беларускай паэтэсай, празаікам, перакладчыкам і старшынёй Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмiлай Антонаўнай Кебiч. З вялiкай цеплынёй i адкрытасцю Людмiла Антонаўна дзялiлася з прысутнымi ўспамiнамi i яркiмi старонкамi жыцця i творчай бiяграфii. Пaведала аб дзейнасцi Гродзенскага аддзялення пiсьменнiкаў, аб iх творчасцi i планах правядзення мерапрыемстваў на працягу бягучага года. Сустрэча выклiкала шмат станоўчых эмоцый i стала для многiх цiкавым i дзiўным адкрыццем. Людміла Антонаўна чытала вершы, жарты, загадкі, адказвала на пытанні слухачоў, таму добразычлівая атмасфера і задавальненне віталі ў час сустрэчы, якая абавязкова застанецца ў памяці кожнага.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий