4 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў квіз-квэст “Сакрэты кніжных старонак”, удзел у якім прынялі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа.
Юнакі і дзяўчаты разгадвалі назвы літаратурных твораў, зашыфраваных у карцінках, выканонвалі заданне “Кніжныя словы”, аднаўлялі назвы кніг, дзе згадваюцца прадукты харчавання.
Навучэнцы адкрылі для сябе шмат новых мастацкіх твораў класічнай і сучаснай літаратуры, якія варта прачытаць.