4 сакавіка бібліятэкар бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавала віншаванку “Са святам Вясны” для сваіх чытачак з вёскі Каменка. Гучалі шчырыя словы віншаванняў з прыгожым вясновым святам, былі ўручаны святочныя паштоўкі і салодкія пачастункі.