/ 10 марта, 2025

Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
“Мамачка,
Матуля,
Любая мая”.
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой.
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
“Мамачка,
Матуля,
Любая мая”.
Менавіта з такіх радкоў Леаніда Пранчака пачаліся гучныя чытанні “Восем імгненняў для жанчыны” ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы 7 сакавіка. Наведвальнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 3 класа Уселюбскай сярэдняй школы і іх класны кіраўнік Марушка Вольга Фёдараўна. Дзеці выразна і гучна чыталі радкі пра матулю з добра вядомых вершаў і з цікавасцю пазнаёміліся з новымі вершамі сучасных паэтаў. Па заканчэнні мерапрыемства ўсіх юных удзельнікаў чакаў салодкі стол. Хочацца спадзявацца, што  святочны настрой, што быў на працягу ўсіх гучных чытанняў, доўга іх не пакіне, а вершы, услых прачытаныя ў бібліятэцы, дзеткі паўтораць сваім матулям. Напрыканцы ўсе атрымалі святочныя закладкі з прыгожымі кветкамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий