13 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Галоўная кніга маёй краіны!”. У якасці ўдзельнікаў мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 10-11 класа Уселюбскай сярэдняй школы. Мэта мерапрыемства — павысіць прававую граматнасць вучняў у галіне ведаў Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь. Спачатку дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, затым пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай. У завяршэнні сустрэчы школьнікі размалёўвалі герб роднай краіны.