14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Любчанскай інтаграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла прававая гульня “Знатакі Канстытуцыі” з удзелам вучняў старэйшых класаў. За права быць знатакамі змагаліся дзве каманды “Правазнаўцы” і “Знатакі”. Спачатку каманды разгадвалі прававую крыжаванку, затым прымалі ўдзел у конкурсе “Гісторыі юрыста”. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “У інтарэсах народа і дзяржавы”.