14 сакавіка ў Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава з аглядам літаратуры «Канстытуцыя — гарант беларускай дзяржаўнасці», прымеркаваная да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асноўным законам нашай краіны — Канстытуцыяй і расказала пра правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны.