15 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў трэцяга курса гандлёва-эканамічнага каледжа на літаратурнае інфарм-дасье “Янка Нёманскі – ад Нёмана”, прысвечанае 135-годдзю ўражэнца Навагрудчыны, празаіка, публіцыста, вучонага-эканаміста, грамадскага дзеяча і акадэміка АН Беларусі.
Янка Нёманскі — літаратурны псеўданім Івана Андрэевіча Пятровіча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Малой радзімай для яго стала вёска Шчорсы Навагрудскага раёна.
Бібліятэкар прадставіла старонкі жыццёвага і творчага лёсу пісьменніка-юбіляра. Асаблівая ўвага была звернута на тое, што ў асобе Янкі Нёманскана спалучаецца і вучоны, і пісьменнік, а менавіта гэты факт наклаў свой адбітак на яго мастацкую творчасць.
Праз інтэрактыўныя заданні юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з персаналіямі літаратурнага краязнаўства Навагрудчыны, пашырылі веды пра творчую спадчыну Я.Нёманскага.