/ 24 апреля, 2025

26 красавіка  спаўняецца 39 гадоў з дня жахлівай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы 23 красавіка  была арганізавана літаратурная панарама «Зямля, параненая Чарнобылем». Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі гістарычны экскурс у падзеі тых дзён. Прысутныя даведаліся аб прычынах узнікнення аварыі, экалагічных наступствах для навакольнага асяроддзя, аб маштабах трагедыі, захворваннях, выкліканых радыяцыяй. Бібліятэкар прапанавала агляд літаратуры «Вечнае рэха Чарнобыля», дзе асаблівы акцэнт быў зроблены на творах беларускіх аўтараў. Кранальнымі вершаванымі радкамі прагучаў паэтычны рэквіем «Мастакі слова – пра чарнобыльскую трагедыю» ў выкананні навучэнцаў Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Прысутныя таксама пазнаёміліся з творамі выяўленчага мастацтва, прысвечанымі падзеям чарнобыльскай аварыі.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий