Напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла ў прававую студыю “У сімвалах – гісторыя краіны” навучэнцаў першага і другога курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Бібліёграф пазнаёміла прысутных з гісторыяй герба, сцяга і гімна нашай дзяржавы. Таксама даведаліся, як выглядалі дзяржаўныя сімвалы на розных гістарычных этапах, пазнаёміліся са значэннем элементаў герба і флага, сімвалізмам, заключаным у арнаментай паласе і каляровых частках флага. Напрыканцы мерапрыемства хлопцы замацавалі атрыманыя веды выкананнем інтэлектуальных заданняў, зрабілі выснову: ведаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь — гэта абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны. Да прагляду была падрыхтавана кніжная выстава “У сімвалах – гісторыя краіны”, дзе былі прадстаўленны выданні “Наш Прэзідэнт”, “Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь” і інш.