3 ліпеня ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гараджан і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку «Віншуем цябе, Беларусь Незалежная!». Бібліятэкары знаёмілі наведвальнікаў з кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў. Дарослыя і дзеці ўдзельнічалі ў акцыі-прызнанні “Пра Беларусь з любоўю” і пісалі на папяровых сэрцах словы-прызнанні Беларусі і Навагрудку. На пляцоўны наведвальнікаў чакалі шматлікія інтэлектуальныя гульні і віктарыны, пазлы і настольныя складанкі, прысвечаныя нашай краіне і роднаму гораду.