/ 8 июля, 2025

6 ліпеня ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы рыхтаваліся да свята Купалле – там адбылася творчая майстэрня “Купальскі вянок”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення самага таямнічага свята, з абрадамі, традыцыямі, якімі яно суправаджаецца. А затым дзяўчынкі з вялікім задавальненем рабілі з паперы купальскія вянкі і ўпрыгожвалі іх кветкамі. Бібліятэкар ім у гэтым дапамагала — атрымалася вельмі прыгожа.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий