Ужо стала традыцыйным правядзенне народнага свята Купалле ў аграгарадку Брольнікі на рацэ Валоўка. І ў гэты раз мерапрыемства прайшло шумна і весела з карагодамі, конкурсамі і традыцыйным купальскім вогнішчам. Прымала ўдзел у свяце і Брольніцкая сельская бібліятэка – бібліятэкар загаддзя падрыхтавала кветкі і галінкі для купальскага вянка і правяла майстар-клас – вучыла і дапамагала дзяўчатам плесці сапраўдныя купальскія вянкі. Атрымалася вельмі прыгожа, жадаючых набыць галоўны атрыбут свята было шмат.